Фанаты турэцкага «Фенербахчэ» скандавалі імя Пуціна падчас гульні з кіеўскім «Дынама»

У адказ на гэта трэнер украінцаў не прыйшоў на прэс-канферэнцыю.

28.07.2022 / 08:48

«Дынама» прайшло ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У другім матчы ў Стамбуле ўкраінцы перамаглі туркаў з лікам 2:1.

Пасля першага забітага мяча «Дынама» фанаты турэцкай каманды пачалі скандаваць імя Уладзіміра Пуціна. 

На гэта востра адрэагаваў галоўны трэнер кіеўскага клуба Мірча Лучэску. Ён не прыйшоў на пасляматчавую прэс-канферэнцыю, патлчумачыўшы гэта якраз паводзінамі заўзятараў «Фенербахчэ». 

Паказальна, што на першым матчы ўкраінскія фанаты ў якасці падзякі Турцыі скандавалі крычалку пра «Байрактар»

Nashaniva.com