Выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» на 65 тысяч слоў
Выданне складаецца з двух тамоў.
27.07.2022 / 13:22
Слоўнік змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даецца кароткае тлумачэнне значэння слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, пазначаецца націск.
Шырока выкарыстоўваюцца ў слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі і прымаўкі.
Так што ён будзе карысны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.
***
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.1. А—Н / уклад.: І.Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск: Беларусь, 2022. — 487 с. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.2. Н—Я / уклад.: І.Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск: Беларусь, 2022. — 483 с.