Ксяндзу з Віцебска далі яшчэ 15 сутак арышту

Андрэя Вашчука затрымалі 15 ліпеня і асудзілі на 15 сутак за «пікетаванне». Тэлеграм-канал Хрысціянская візія паведамляе, што ксёндз атрымаў яшчэ адзін адміністратыўны тэрмін.

23.07.2022 / 18:19

Сапраўдныя прычыны пераследу каталіцкага святара невядомыя. На волю ён выйдзе не раней за 14 жніўня.

Пасля затрымання Вашчука ў лукашысцкіх тэлеграм-каналах пачалася кампанія дыскрэдытацыі ксяндза.

Nashaniva.com