Стаўкі на арэнду забароняць прывязваць да валюты. Калі пачне дзейнічаць забарона і што рабіць са старымі дамовамі?
Згодна са зменамі ў заканадаўстве, апублікаванымі 22 ліпеня на Нацыянальным прававым партале, у Беларусі ўводзіцца забарона на ўсталяванне арэндных ставак у замежнай валюце. Новаўвядзенні закрануць і старыя дамовы.
22.07.2022 / 20:15
Змены набываюць моц 22 верасня 2022 года. У тых, хто склаў дамовы раней, ёсць два месяцы на тое, каб прывесці іх у адпаведнасць з патрабаваннямі абноўленага заканадаўства. Згодна з новымі правіламі, арэндатары губляюць права вызначаць у дагаворы памер арэнднай платы за карыстанне маёмасцю у суме, эквівалентнай пэўнай суме ў замежнай валюце, да 1 студзеня 2024 года.