Матолька назваў Латушку далб**бам, той пайшоў па падтрымку ў фэйсбук — скандал 

Палітык Павел Латушка апублікаваў прыватную перапіску з блогерам Антонам Матолькам, дзе той называе Латушку далб**бам і кавалкам гаўна, і прызнаецца ў жаданні пагаварыць асабіста. Пачалося ўсё з інтэрв'ю Латушкі «Еўрарадыё», дзе той заявіў, што Ціханоўская павінна ўзгадняць сваю пазіцыю з Пазняком і Саннікавым перад візітамі за мяжу. 

22.07.2022 / 13:52

Фота: канал Паўла Латушкі, «Голас Амерыкі»

У інтэрв'ю Змітру Лукашуку Латушка выказваў крыўды на тое, што стаў другасным палітыкам — Ціханоўская не бярэ яго на сустрэчы з замежнымі палітыкамі, яго меркаваннем не цікавяцца. 

На думку Латушкі, слухаць павінны не толькі яго, але і іншых, павінна быць «аб'яднанне». Палітык заявіў, што Ціханоўская павінна ўзгадняць сваю пазіцыю нават з Пазняком і Саннікавым — задача невыканальная, улічваючы паслядоўную няздольнасць апошніх да працы ў кааліцыях, а таксама той факт, што Пазняк называў Латушку і Саннікава агентамі КДБ (таму што былыя дыпламаты, а іншых пасламі не робяць), Ціханоўскую — магчыма, завербаванай, а Саннікаў раіў Ціханоўскай смажыць катлеты. Не самы зручны бэкграўнд для калектыўнай працы. 

Вось так на спіч Латушкі адрэагавала Вікторыя Пальчыс, жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса

Антон Матолька не стаў стрымліваць эмоцыіі і ў вельмі экспрэсіўнай манеры пачаў пісаць у асабістыя паведамленні Латушку. 

Латушка вынес гэта на агульны суд у сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Допіс ужо сабраў трыста каментаў. Каму спачувае аўдыторыя? Адназначна сказаць цяжка. Самае распаўсюджанае меркаванне, што ў дадзеным выпадку абодва павялі сябе не найлепшым чынам. 

Nashaniva.com