Змяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім змяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў, паведамляе ягоная прэс-служба.
18.07.2022 / 20:01
Сярод зменаў, у прыватнасці, выключаная магчымасць здзяйснення здзелак куплі-продажу транспартных сродкаў з дапамогай афармлення рахунку-даведкі і правядзення разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі па такіх дамовах у наяўнай форме. Права выбару формы разлікаў па здзелках паміж фізічнымі асобамі пры гэтым захавана.
Дакументам уведзены абавязак па заключэнні дамоў аб адчужэнні транспартных сродкаў толькі ў пісьмовай форме.
Таксама ўказам замацаваныя патрабаванні аб адлюстраванні ў дамове звестак аб адсутнасці на момант яго заключэння абмежаванняў (абцяжаранняў) і забаронаў на здзяйсненне здзелак з транспартным сродкам.
Цяпер дагаворы куплі-продажу транспартных сродкаў, якія заключаюцца паміж фізічнымі асобамі, могуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю не толькі ў адпаведных рэгістрацыйных органах (ДАІ і Мінсельгасхарч), але і шляхам натарыяльнага пасведчання.
Гэтыя палажэнні ўступяць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.