Дзяўчынка, якая загінула ў Вінніцы, здымалася ў калядным роліку з Аленай Зяленскай

Пра гэта першая лэдзі Украіны напісала ў інстаграме і апублікавала ролік:

15.07.2022 / 08:04

Ліза ў цэнтры

«Сёння мы з жахам пабачылі фота перакуленага дзіцячага вазка з Вінніцы. І пасля, чытаючы навіны, я зразумела, што ведаю гэтую дзяўчынку. Ведала. Маленькая Ліза сёння загінула ад расійскай ракеты. Я не буду цяпер пісаць усе словы, якія мне вельмі хацелася б сказаць тым, хто яе забіў. Я напішу вам пра яе.

З гэтай цудоўнай дзяўчынкай мы пазнаёміліся на здымках каляднага відэа. Светлае, шчырае, радаснае дзіця, якое гадавалася ў любові. Маленькая гарэзніца тады за паўгадзіны паспела размаляваць фарбамі не толькі сябе, сваю святочную сукенку, але і ўсіх астатніх дзяцей, мяне, аператараў і рэжысёра…

Калі ласка, паглядзіце на яе жывую. Я плачу разам з яе блізкімі».

Лізе было 4 гады. Маці пераехала з ёй з Кіева ў Вінніцу да бабулі ў першыя дні вайны, каб засцерагчы асаблівае «сонечнае» дзіця ад бамбёжак.

Nashaniva.com