Сяргей Міхалок і «Ляпіс Трубяцкі» пераспявалі песню «Воины света» па-ўкраінску

Словы песні пераклаў вядомы ўкраінскі паэт Сяргей Жадан.

12.07.2022 / 20:36

«Усім ваярам святла і ваярам дабра прысвячаецца! У гэты нялёгкі для ўсіх нас час вельмі важна заставацца разам, заставацца моцнымі, сапраўднымі ваярамі!

Менавіта таму мы вырашылі парадаваць нашых сяброў, нашых братоў і сясцёр песняй, якую вы ўжо добра ведаеце, яшчэ з 2014 года. Але мы хочам прэзентаваць вам яе на любімай намі, і я ўпэўнены, многімі з вас мове, а таксама ў новай акустычнай версіі.

Гэта песня пра свабоду і любоў, пра барацьбу і веру, і пра перамогу дабра над злом», — расказаў Сяргей Міхалок, прадстаўляючы песню.

У кліпе Сяргей Міхалок зняўся са сваёй сям'ёй, а зняты ён у эстонскім Таліне.

Nashaniva.com