Прапагандыст Пятроўскі павёўся на афішу фэйкавага фільма. І нават «прааналізаваў» яго
Не абышлося без «недэмакратычнага Захаду».
11.07.2022 / 19:32
Пётра Пятроўскі. Фота: БЕЛТА
Сёння ў канале праўладнага аналітыка Пятра Пятроўскага з'явіўся дзіўны допіс. Сцвярджалася, што кітайцы знялі фільм, у якім ўваскрослі і пайшлі паходам па заходнім свеце знішчаныя савецкія помнікі. Пятроўскі паспяшаўся назваць гэта «кітайскім адказам на знішчэнне помнікаў ВАВ». У допісе сцвярджалася, што «фільм ужо забаранілі ў ЗША і ЕС».
Допіс у канале Пятроўскага. Цяпер ён выдалены.
Выявілася, што такога фільма папросту не існуе. Яго выдумаў аўтар малавядомага аўтарскага канала «Чырвоны дудар», які робіць нехта з беларускіх камуністаў.
Жартаўлівы допіс у канале «Чырвоны Дудар».
Праз нейкі час допіс знік з канала Пятроўскага. Але інтэрнэт усё памятае.