Трафейны расійскі комплекс СПА «Панцыр» збіў першую цэль
Мінабароны Украіны паведаміла, што трафейны «Панцыр-С1» ужо ваюе на баку Украіны і нібыта збіў першую цэль, але ведамства не кажа, якую.
11.07.2022 / 16:55
Сучасную расійскую тэхніку УСУ захапілі ў баях і паставілі на баявое дзяжурства сілаў украінскіх СПА.
«Да яго аўтаматычных гармат падыходзяць 30-міліметровыя снарады, якія ёсць у нас на ўзбраенні», — кажуць вайскоўцы.
Распрацоўшчыкі кажуць, што комплекс прызначаны для абароны маламерных аб'ектаў ад паветранага нападу. Акрамя таго, комплекс здольны змагацца з лёгкабраняванымі наземнымі цэлямі, а таксама з жывой сілай.