Пратэстоўцы на Шры-Ланцы падпалілі рэзідэнцыю прэм'ера ВІДЭА
У найбуйнейшым горадзе Шры-Ланкі Каломба пратэстоўцы ўварваліся ў дом прэм'ер-міністра Раніла Вікрамасінгхе і падпалілі яго.
09.07.2022 / 19:48
Дзе знаходзіцца сам Вікрамасінгхе, невядома. Раней ён заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку. Перад гэтым тысячы пратэстоўцаў захапілі рэзідэнцыю і офіс прэзідэнта краіны.
Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўладаў Шры-Ланкі на фоне найцяжэйшага эканамічнага крызісу. У краіне рэкордная інфляцыя, не хапае прадуктаў харчавання, лекаў і паліва.