Забілі былога прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ

Пра смерць былога прэм'ер-міністра Японіі паведамляюць мясцовыя медыя. 

08.07.2022 / 11:55

Сёння на яго быў здзейснены замах. Палітыку стрэлілі ў спіну, калі ён рабіў перадвыбарчую прамову.

Мужчына, які страляў у Абэ, затрыманы.

Абэ быў прэм'ер-міністрам Японіі у 2006—2007 і 2012—2020 гадах.

Nashaniva.com