Як змяніўся Уладзімір Гундар за час сухой галадоўкі ФОТА
Першае фота — да галадоўкі (з сайта sb.by, артыкул за 22 чэрвеня), другое — скрыншот з відэа БТ ад 6 ліпеня.
07.07.2022 / 18:08
29 чэрвеня 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча», інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць няспынных здзекаў сілавікоў і парушэння сваіх правоў.
Спыніць яе Гундар збіраецца пасля выхаду з карцара, куды яго «за дрэнныя паводзіны» змясцілі 30 чэрвеня на 10 дзён. Учора жонка палітвязня казала, што ён выглядае кепска, моцна схуднеў і «становіцца шэрым», нагадвае «Радыё Свабода».