Пацыенты з падазрэннем на воспу малпаў у Беларусі былі, але не пацвердзілася

У Беларусі пакуль не было зафіксавана выпадкаў воспы малпаў, паведаміў «Мінск-Навінам» галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін.

07.07.2022 / 15:26

Не было пакуль выпадкаў, хоць падазрэнні былі, кафедра выязджала ў іншыя гарады з дапамогай рэспубліканскай санавіяцыі, кансультавала такіх пацыентаў. Сімптаматыку ведаем і рыхтуемся да сустрэчы, — адзначыў Вельгін.

Воспа малпаў — рэдкае інфекцыйнае захворванне, найбольш распаўсюджанае ў Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы. Яго сімптомы — млоснасць, тэмпература, сверб, сып, боль у цягліцах. Па стане на 6 ліпеня яна зафіксавана ў 58 краінах свету (каля 6 тысяч выпадкаў).

Nashaniva.com