Міністр замежных спраў Венгрыі растлумачыў, чаму краіна адмовілася даваць зброю Украіне

Па словах Петэра Сіярта, Венгрыя не хоча падвяргаць небяспецы венграў у Закарпацці.

06.07.2022 / 13:27

«150 тысяч венграў жывуць у заходняй частцы Украіны. Відавочна, што ў выпадку адпраўкі намі зброі гэтыя пастаўкі будуць цэллю расіян для абстрэлаў», — сказаў міністр у інтэрв’ю CNN.

Па словах Сіярта, для Венгрыі галоўная мэта — не быць уцягнутай у вайну.

Nashaniva.com