У Гомелі затрыманы фатограф Сяргей Лысенка

Ён знаходзіўся ў парку, дзе павінна было адбыцца свята для ўкраінскіх дзяцей.

06.07.2022 / 12:03

Праўладныя СМІ паведамляюць, што Сяргею прысудзілі 15 сутак, аднак невядома, па якім артыкуле, паведамляе «Вясна».

У 2021-м да яго з вобшукам прыходзілі сілавікі — забралі смартфон і ноўтбук. Вядома, што ў 2020-м мужчына здымаў акцыі пратэсту ў Гомелі.

Нагадаем, раней на 7 сутак за краты патрапіла арганізатарка свята для украінскіх дзяцей Ала Караленка.

Nashaniva.com