Вялікабрытанія ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі

Вялікабрытанія ўвядзе новыя эканамічныя, гандлёвыя і транспартныя санкцыі супраць Беларусі з-за расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляецца на сайце брытанскага ўрада.

04.07.2022 / 19:47

Фота: Global Look Press

Новы пакет, пра які было абвешчана сёння, будзе ўключаць імпартны і экспартны бан на тавары, на суму каля 60 мільёнаў фунтаў, уключаючы экспарт тавараў нафтаперапрацоўкі, прасунутых тэхналогій і прадметаў раскошы.

Санкцыі таксама закрануць імпарт беларускага жалеза і сталі, а таксама забароняць большай колькасці беларускай кампаній выпускаць даўгавыя абавязальніцтвы і каштоўныя паперы ў Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com