У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён
У рэйтынгу самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў не толькі СМІ і блогеры, чые імёны на слыху. Адзін з блогаў, які ў чэрвені сабраў больш за 700 тысяч праглядаў, вядзе жыхарка Брэста Наталля Чарнякова.
05.07.2022 / 11:38
Фота: сацсеткі Наталлі Чарняковай
Наталля — салістка Брэсцкага гарадскога аркестра духавой і эстраднай музыкі.
На яе канале амаль 9 тысяч падпісчыкаў. Кароткія відэа, якімі дзеліцца жанчына, — гэта танцы на вуліцах горада. Вальс, танга, лаціна… Таксама Наталля публікуе выступленні харэаграфічных калектываў на гарадскіх мерапрыемствах і проста гулянні.
Фота: скрыншот відэа на канале Наталлі
Часам сустракаюцца відэа парадаў і праўладных велапрабегаў.
За мінулы месяц у берасцейкі выйшла каля 60 відэа. «Цяпла, дабра і пяшчоты вашаму вечару!», «Гэты вальс зачаруе вас!», «Адпачываем і гуляем, нікога не напружваем!» — так выглядаюць загалоўкі.
Цікава, што яшчэ пару месяцаў таму ролікі набіралі хіба па пару соцень праглядаў.
Фота: скрыншот відэа на канале Наталлі
Але ў чэрвені залецела ў топ відэа «Абалдзеннае танга! Сарвалі ўсе апладысменты!». Яго паглядзелі 627 тысяч разоў. За кошт гэтага роліка ютуб-канал берайсцейкі аказаўся на 14-м месцы ў рэйтынгу самых папулярных беларускіх блогаў.
Іншыя відэа танцаў у чэрвені збіралі ў сярэднім па пару тысяч праглядаў.