«Нехту» глядзяць у сем разоў больш за БелТА — з’явіўся рэйтынг беларускіх ютуб-каналаў

Baltic Internet Policy Initiative апублікавала статыстыку праглядаў беларускіх каналаў на YouTube у чэрвені 2022 года. У яе ўвайшлі каля 150 каналаў, выбраных з каля 900, сабраных па ступені ўплыву і афіляванасці з Беларуссю

04.07.2022 / 12:54

Агульная колькасць праглядаў відэа каналаў, якія прадстаўленыя ў лістынгу, склала ў чэрвені 2022-га 89 527 597.

Лідарам застаецца канал «Нехта», далей ідуць «Рэальная Беларусь» і «Вось так». У параўнанні з маем «Вось так» апусціўся на трэцяе месца з другога, а «Рэальная Беларусь» паднялася з трэцяга на другое. Канал Дзяржаўнага агенцтва «БелТА» захаваў чацвёртую пазіцыю. Замыкае пяцёрку «Першы нацыянальны канал Беларускага радыё».

Па колькасці падпісчыкаў лідзіруе канал Onliner.by з 1,54 млн. гэты ж канал мае найбольшы працэнт зваротаў да старых відэа.

Найбольш папулярным ролікам стала выступленне Лукашэнкі на «Белшыне», якое было размешчанае першым каналам Беларускага радыё. Яно і забяспечыла каналу высокае месца ў рэйтынгу.

Рэйтынг папулярных відэа

Nashaniva.com