Вандалы зноў апаганілі мемарыял на месцы сталінскіх расстрэлаў на Аршаншчыне

Невядомыя вандалы ў чарговы раз спрабавалі зняважыць памяць расстраляных у трыццатыя гады на Кабыляцкай гары жыхароў Аршаншчыны. На гэты раз хтосьці наляпіў на мемарыяльную пліту стыкеры ў выглядзе «георгіеўскіх стужак» і вывесіў плакат з расійскім трыкалорам і зоркай, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

29.06.2022 / 09:36

Гэта не першы выпадак вандалізму на месцы, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій расстрэльвалі людзей. Помнік знаходзіцца ў лясным масіве амаль на тым самым месцы, дзе знайшлі расстрэльную яму.

Адзначаецца, што фотапасткі, накіраваныя ў бок помніка, спрацавалі толькі аднойчы, калі дэмакратычныя актывісты праводзілі мерапрыемства па ўшанаванні загінулых.

Nashaniva.com