Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Папярэднія дні сіноптыкі абвяшчалі жоўты ўзровень небяспекі, цяпер ён павышаны да чырвонага.
27.06.2022 / 12:26
Сёння максімальная тэмпература паветра дасягне 33 градусаў, а ў аўторак, 28 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе + 30 + 34°С, а месцамі па поўдні да + 36°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.
Сіноптыкі раяць не знаходзіцца на сонцы, асабліва ў перыяд яго максімальнай актыўнасці — з 12.00 да 16.00, а таксама піць як мага больш вады.