У Лідзе быў затрыманы байкер Іван Кашко

Пра затрыманне Івана Кашко паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, піша «Вясна».

22.06.2022 / 17:57

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 35-гадоваму Івану інкрымінуюць распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сімволікі, абразы Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, здзек з дзяржаўнага сцяга, заклікі да прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, распальванне сацыяльнай варожасці.

Nashaniva.com