Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах

Папулярны аўтамабільны сайт пачынае падтрымку беларускай мовы. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку CEO av.by Дзмітрый Геранін, напісаўшы, як сам адзначыў, свой «першы пост на беларускай мове». Гаворка пры гэтым ідзе не пра карыстальніцкі кантэнт, а пра інтэрфэйс рэсурсу.

22.06.2022 / 17:30

«У «Андроідзе» гэта працуе па змоўчанні, калі беларуская мова ўсталяваная як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самой праграмы. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад», — паведаміў праграміст.

Цяпер з інтэрфейсу на сайце перакладзеныя:

«iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць трыху складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй», — падсумаваў Геранін.

Nashaniva.com