Давыдзька больш не ўзначальвае «Белую Русь». Яго месца заняў рэктар Полацкага ўніверсітэта

Старшынёй «Белай Русі» абраны рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Раманаў, паведамляе прэс-служба аб'яднання. Раней гэтую пасаду займаў Генадзь Давыдзька. Рашэнне прынята падчас IV з'езда аб'яднання, які праходзіць сёння ў Мінску.

18.06.2022 / 15:17

Фота: БелТА

Раманаў прапанаваў закласці ў праграму ідэі рэферэндуму:

«Размова аб абароне гістарычнай памяці і праўды, захаванні каштоўнасцяў беларускага народа, развіцці моцнай дзяржаўнай улады. Неабходна разумець, што працэсы, якія адбываюцца сёння ў свеце — моцны выклік для нашай дзяржавы, на які неабходна адказаць. Гэты адказ — дакладнае вызначэнне таго факту, што грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» размяжоўвае сваю дзейнасць на дружалюбныя краіны і краіны, якія праводзяць варожую і агрэсіўную палітыку».

У з'ездзе «Белай Русі» прымаюць удзел каля 500 дэлегатаў. Гэта члены ўрада, грамадскіх і палітычных рухаў, дэпутаты, прадстаўнікі дыпкорпуса, навукоўцы і запрошаныя госці ад расійскай партыі «Адзіная Расія». 

Nashaniva.com