Два гады таму былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі. Суд над сынам яшчэ не пачынаўся

18 чэрвеня 2020 года бацька і сын накіроўваліся ў ЦВК, каб здаць сабраныя подпісы за вылучынне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзідэнты. Яго сын быў кіраўніком выбарчага штаба

18.06.2022 / 12:59

Паводле сацыялагічных апытанняў, былы банкір меў найвышэйшы электаральны рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў на пасаду, уключаючы Лукашэнку.

Пазней Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў калоніі. Суд над Эдуардам яшчэ не пачынаўся.

Першае выстаўленае хлопцу абвінавачванне тычылася ўхілення ад выплаты падаткаў і збораў (ч. 2 арт. 243 КК). Пасля да гэтага дадалося распальванне варожасці (ч. 3 арт. 130) і арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293).

Эдуард Бабарыка — заснавальнік краўдфандынгавых платформ «Вулей» і «Моламола», быў кінуты ў турму па прычыне падтрымкі бацькі ў яго жаданні стаць кандыдатам у прэзідэнты. 

Nashaniva.com