На журналістаў ABW.by завялі крымінальныя справы

У дачыненні да галоўнага рэдактара сайта ABW.by Юліі Мудрэўскай і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука распачатыя крымінальныя справы, паведамляюць сілавікі. Відэа з імі, запісаныя сілавікамі, з'явіліся на праўладных тэлеграм-каналах, піша Reform.by.

17.06.2022 / 17:28

На відэа Мудрэўская кажа, што ў жніўні і верасні 2020 года прымала ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У канале сцвярджаецца, што галоўная рэдактарка ABW.by не прапускала «прадзяржаўныя навіны». Па якім артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа, не ўдакладняецца.

Рэдактар спецпраектаў Юрый Гладчук сказаў на відэа, што браў удзел у несанкцыянаваных мітынгах, быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Трое супрацоўнікаў аўтамабільнага партала ABW.by былі затрыманыя 16 чэрвеня. Акрамя Мудрэўскай і Гладчука быў затрыманы выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч.

Nashaniva.com