Затрымалі 25-гадовага віцебчука. Сцвярджаюць, што калісьці ён быў адмінам чата
Чат, які ставяць у віну хлопцу, быў створаны яшчэ ў 2020-м.
12.06.2022 / 20:25
Максім Собалеў. Фота: сацсеткі
Хлопца клічуць Максім Собалеў, яму 25 гадоў і родам ён з Віцебска. Ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава.
Сілавікі сцвярджаюць, што хлопец некалі быў адміністратарам чата, які пасля прызналі экстрэмісцкім. Згодна з іх паведамленнем, на Максіма заведзеная крымінальная справа.