«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Беларусы запісалі відэа-падкаст, дзе абмяркоўваюць сэксуальныя фантазіі. «Я пра гэта думаю, але не дзялюся з хлопцам».
12.06.2022 / 18:59
Ілюстрацыйны здымак
«Рэчы, якія мне падаюцца прышпільнымі — ты займаешся сэксам, і на цябе нехта глядзіць. Часам ты ўяўляеш, што гэты незнаёмыя людзі, але часам мне ўяўляюцца мае сябры.
Звычайна гэта падчас сэксу ў галаву прыходзіць.
Я выразна ўсведамляю, што гэта выключна мае фантазіі. Я дакладна не хачу, каб нехта глядзеў на мяне не тое што падчас сэксу — я часам не люблю, калі мужчына заходзіць, нават калі я ў душы.
Я фантазірую, але не дзялюся гэтым з хлопцам. Напэўна, не бачу ў гэтым патрэбы. Мяне і так усё задавальняе.
Калі мне хочацца большай блізкасці з патрнёрам эмацыйнай, у мяне больш патрэба расказаць пра ўнутраныя перажыванні», — дзеліцца вядучая падкаста «Паўгадзіны кардыё» Аня.
Яна расказвае, як вырашыла ажыццявіць адну з фантазій — замест сэкс-цацак выкарыстаць фрукты.
«Я знайшла дзяўчыну, якая падзяляла гэту дзіўную думку. Мы падрыхтваліся — купілі прэзерватывы. Мы ж не ідыёты з гэтых дзіўных гісторый «адваліўся кавалак банана, што рабіць». Паспрабавалі, ну і… Нічога хвалюючага не было».
«Я спрабаваў ролевыя гульні. У мяне ні разу не атрымлівалася, кожны раз прабівала на смех і ў выніку гэта ператваралася ў вясёлы вечар», — расказвае іншы вядучы Максім.
«Паўгадзіны кардыё» — гэта падкаст пра адносіны і сэкс, дзе абмяркоўваюцца нават самыя нязручныя тэмы.