З Акрэсціна выйшла Наста Карнацкая
Супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка» выйшла на волю, паведамляе «Еўрарадыё».
12.06.2022 / 18:09
Фота: haroshak.by
Карнацкая правяла 23 дні за кратамі, па дзвюх адміністрацыйных справах.
Выдавец Андрэй Янушкевіч, які быў затрыманы ў той жа дзень, 16 мая, дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
Перад тым, як сілавікі зладзілі аблаву на кнігарню, у яе наведаліся прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая.