Польшча сцвярджае, што гатовыя ўжо 140 км плота на беларускай мяжы. Засталося нямнога
Памежная служба Польшчы апублікавала відэа з гатовымі секцыямі плота на мяжы Польшчы з Беларуссю. Плот стаіць ужо на працягу 140 км. Выканаўцы заяўлялі, што работы скончацца ў канцы чэрвеня.
12.06.2022 / 15:34
У найбліжэйшыя дні пачнецца ўсталяванне электроннага шлагбаўма, паведамляюць у прэс-службе ведамства.
Польшча будуе ўздоўж мяжы з Беларуссю 180-кіламетровую агароджу. На астатніх участках мяжа праходзіць па рэках. Агароджа будзе мець вышыню 5,5 метраў, а таксама драцяны навес. Акрамя таго, яе абсталююць камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар'ера.