У панядзелак — аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц

Белгідрамет папярэдзіў, што заўтра, 13 чэрвеня, чакаюцца неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы, у сувязі з чым аб'яўляецца аранжавы ўзровень небяспекі.

12.06.2022 / 12:14

Фота: Pixabay/BrinWeins

Раніцай і днём 13 чэрвеня па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Nashaniva.com