На працоўным месцы затрымалі інжынера Аляксандра Лаўрыновіча

Сёння на працоўным месцы ў «Мінскінжпраекце» затрымалі 35-гадовага вядучага інжынера Аляксандра Лаўрыновіча, піша «Вясна».

10.06.2022 / 19:46

На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Лаўрыновічам, дзе ён кажа, што ў жніўні 2020-года прымаў удзел у акцыях пратэсту ў Мінску, фатаграфаваўся з нацыянальнай сімволікай, а таксама са «шчытом», прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога» і чат-боце батальёна Кастуся Каліноўскага.

«Цяпер затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за ўсе гэтыя дзеянні», — кажа Аляксандр на відэа. Што канкрэтна яму ікрымінуецца, пакуль невядома.

Nashaniva.com