Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» Канстанціну Залатых выставілі абвінавачванне
Яму інкрымінуюць арт. 130 ч. 2 (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай).
06.06.2022 / 14:17
Па гэтым артыкуле Канстанціну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Яго пакідаюць у СІЗА.
Канстанціна Залатых затрымалі 18 мая ў Мінску, у яго дома і ў рэдакцыі выдання прайшлі вобшукі. Пасля гэтага рэдакцыя была апячатаная.