Цэны на «Джылі» знізілі на 15% пасля абурэння Лукашэнкі

«Пасля аналізу сітуацыі» кіраўнік КДК Герасімаў адсправаздачыўся аб зніжэнні цэн на машыны «Джылі» на 15%. Па словах чыноўніка, рашэнне павысіць цэны ў сакавіку было абумоўленае «ў большай ступені курсавымі ваганнямі», цяпер жа сітуацыя змянілася.

01.06.2022 / 17:57

Днямі Аляксандр Лукашэнка абурыўся падаражаннем аўтамабіляў.

«У вас цэны ў два разы выраслі. Вы ва ўрадзе гэта ведаеце? І вы што думаеце, народ будзе маўчаць? Вы мне цяпер расказваеце: і лагістыка, і грошы не так, і гэта не так… Слухайце, ну не ў два ж разы!» — казаў ён.

Nashaniva.com