У Маскве на спектаклі Ахеджакавай распылілі пярцовы балончык

Расійская актрыса Лія Ахеджакава, якая з першых дзён уварвання падтрымлівае Украіну, выступіла ў Маскве са спектаклем. Падчас яе знаходжання на сцэне адзін з гледачоў нібыта распыліў пярцовы балончык, хоць сам ён гэта адмаўляе. Пра гэта паведамляе «РЕН ТВ».

01.06.2022 / 17:40

Відавочцы паведамілі, што мужчына з залы распыліў пярцовы балончык, таму супрацоўнікі тэатра «Современник» былі вымушаныя прыпыніць спектакль.

На месца здарэння выклікалі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Цяпер яны высвятляюць, ці ёсць пацярпелыя сярод гледачоў і супрацоўнікаў тэатра, якія знаходзіліся ў гэты момант у зале. Сама актрыса не пацярпела.

Nashaniva.com