Выпускніца са Слуцка амаль за год зрабіла 46 скачкоў з парашутам

17-гадовая Лія Івашкевіч са Слуцка — выпускніца-2022. Менш чым за год (з ліпеня 2021 года да траўня 2022 года) яна выканала 46 скачкоў у мінскім аэраклубе ДТСААФ. Случчанка выконвала скачкі з вышыні ад 800 да 2000 метраў.

31.05.2022 / 18:03

Пра гэта паведамілі 30 мая на ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №11, дзе вучыцца выпускніца, піша kurjer.info.

Па словах мамы, дзяўчына саромеецца і імкнецца не распавядаць падрабязна пра сваё захапленне парашутным спортам.

Лія Івашкевіч, дарэчы, вядзе сваю старонку ў Instagram, на якой яна толькі некалькі разоў ускосна згадала пра сваё захапленне. Па пяці яе пастах ніколі не здагадаешся, што за яе плячыма 46 скачкоў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Liya (@liya____official)

Nashaniva.com