Сёння пачынаецца суд над удавой Андрэя Зельцэра 

Справу Марыі Успенскай разглядае Мінскі гарадскі суд у закрытым рэжыме (суддзя — Валянціна Зянькевіч).

31.05.2022 / 10:01

Вядома, што жанчыну будуць судзіць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці, або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства на псіхічнае расстройства (захворванне)» (п. 13 арт. 6 КПК).

Гэта значыць, што ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння. У жанчыны ёсць няпоўнагадовы сын.

Да таго, у снежні 2021-га, стала вядома, што Марыя тры тыдні правяла ў бальніцы ў Навінках — яе туды адпраўлялі, каб правесці псіхіятрычную экспертызу.

«Марыя не зможа прысутнічаць на судзе, там у якасці прадстаўніка будзе прысутнічаць яе маці», — расказвала «Нашай Ніве» крыніца.

Трагедыя, нагадаем, здарылася 28 верасня. Тады падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску загінуў супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр.

Марыя была ў кватэры ў момант перастрэлкі і здымала інцыдэнт на тэлефон. СК паведаміў, што Марыя «праводзіла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго здзяйсненню, затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле забойства супрацоўніка КДБ».

Пасля перастрэлкі Марыя Успенская была затрыманая. Спачатку жанчыну трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА, выставіўшы абвіначванне па артыкуле 139 (забойства). 

Што адбывалася ў СІЗА з удавой Андрэя Зельцэра? Расказвае сукамерніца. «Маша паўтарала: як ён мог мяне пакінуць?

Nashaniva.com