Рэцэпт на выхадныя. Клубнічная паўлава — лёгкае і далікатнае пірожнае

Словам «паўлава» называюць лёгкае безэ, падобнае да балетнай пачкі вялікай балерыны Ганны Паўлавай. У сезон клубніц прапануем вам прыгатаваць паўлаву з гэтай ягадай — выйдзе выразнае, хрусткае і лёгкае, нібыта воблачка, пірожнае.

04.06.2022 / 10:32

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць клубнічную паўлаву, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Узбіце бялкі да стадыі цвёрдых пікаў.
  3. Паступова, па адной сталовай лыжцы, дадавайце да бялкоў 300 грамаў цукровай пудры. Паралельна з гэтым увесь час узбівайце сумесь міксерам, пакуль яна не стане аднароднай і не набудзе форму цвёрдых пікаў.
  4. Паступова дадайце ў сумесь лімонны сок, фарбавальнік і лікёр, асцярожна перамяшайце ўсё лапаткай.
  5. Падзяліце сумесь на дзве аднолькавыя порцыі. Засцяліце дзве бляхі паперай для выпякання, раскладзіце на кожную з іх сумесь для безэ.
  6. Пастаўце бляхі ў духоўку і знізьце ў ёй тэмпературу да 150 градусаў.
  7. Выпякайце безэ каля гадзіны. У выніку яны павінны быць хрумсткімі звонку і мяккімі ўнутры.
  8. Каб атрымаць начынку, узбівайце вяршкі з ваніллю і цукровай пудрай да стадыі цвёрдых пікаў.
  9. Лыжкай выкладзіце аднолькавую колькасць начынкі на прыгатаваныя безэ.
  10. Пакладзіце аднолькавую колькасць клубніц на кожнае з безэ.
  11. Каб прыгатаваць соус, наліце ў каструльку 100 мілілітраў вады, дадайце туды ж 100 грамаў цукровай пудры. Давядзіце вадкасць да кіпення і варыце яе 12—15 хвілін, пакуль яна не стане густым сіропам.
  12. Здыміце сіроп з агню, дадайце клубніцы і адстаўце ў бок на дзесяць хвілін. Перакладзіце клубніцы і сіроп у блэндар ці кухонны камбайн і змяшайце да аднароднасці, потым прапусціце праз сіта. Ахаладзіце соус у халадзільніку.
  13. Перад падачай асцярожна разрэжце пірожнае на паловы і паліце соусам.

Пачынаем сезон клубніц. Рэцэпт на выхадныя: клубнічны чызкейк

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Nashaniva.com