Крыніцы: Медцэнтр «Ладэ» выстаўлены на продаж

«Ладэ» прыпыніў аказанне паслуг з 16 мая, супрацоўнікаў адправілі ў адпачынак.

30.05.2022 / 11:10

Як стала вядома «Нашай Нівы», цяпер медцэнтр выстаўлены на продаж. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Рашэнне аб прыпыненні ліцэнзіі «Ладэ» было прынятае на пасяджэнні лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя 4 мая.

Ведамства паведамляла, што прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі медцэнтра нібыта за наступныя парушэнні:

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч каментаваў, што закрыццё самага буйнога прыватнага медцэнтра краіны — факт не экстраардынарны. І казаў, што калі кампанія жадае працягнуць працаваць, то яна павінна звярнуцца з інфармацыяй аб выпраўленні парушэнняў.

Супрацоўнікі «Ладэ» расказвалі «Нашай Ніве», што афіцыйны памер штрафу, выстаўленага медцэнтру, — 1 мільён беларускіх рублёў. Але ёсць сумневы адносна канчатковасці гэтай сумы.

«Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Nashaniva.com