Украінскі знішчальнік збіў расійскі самалёт у небе над Херсоншчынай

Украінскі знішчальнік Міг-29 збіў расійскі самалёт Су-35 у небе над Херсонскай вобласцю. Пра гэта афіцыйна паведаміла прэс-служба Паветраных сілаў УСУ.

27.05.2022 / 16:47

Фота ілюстрацыйнае

«Сёння, 27 мая, у 14:00 знішчальнік МіГ-29 Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны ў небе Херсоншчыны збіў расійскі знішчальнік Су-35, які паляваў на самалёты ўкраінскай штурмавой авіяцыі», — паведаміла прэс-служба ўкраінскай вайсковай авіяцыі.

Па стане на раніцу 27 мая, па падліках Генштаба УСУ, украінскія вайскоўцы знішчылі 206 варожых самалётаў, 170 верталётаў і 503 беспілотнікі арміі Расіі. Акрамя таго, паводле прыблізных падлікаў украінскага боку, за больш чым тры месяцы вайны Расія страціла 29750 вайскоўцаў.

Nashaniva.com