Яшчэ два палітвязні выйшлі на волю пасля года зняволення
Учора і сёння на волю пасля адбыцця ўсяго тэрміну зняволення выйшлі палітвязні Павел Чуркін і Рыгор Мамановіч, піша «Вясна».
25.05.2022 / 18:43
Рыгор Мамановіч
24 мая на волю з калоніі выйшаў палітвязень Павел Чуркін. Жыхара Магілёва асудзілі на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Таксама сёння на волю выйшаў палітзняволены Рыгор Мамановіч. 15 мая 2021 года суд Столінскага раёна асудзіў яго да 1 года «хіміі» па крымінальнай справе аб здзеку з дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). З 6 чэрвеня 2021 года ён адбываў пакаранне ў папраўчай установе №43.