Свабодаўца Андрэя Кузнечыка пачнуць судзіць 8 чэрвеня. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме

Суд над затрыманым у лістападзе фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам распачнецца 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе.

25.05.2022 / 11:24

Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года, у яго кватэры правялі ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя рэчы. Першапачаткова яго асудзілі на 10 сутак, затым далі яшчэ 10, але потым стала вядома, што заведзеная крымінальная справа. З-за кратаў Кузнечык так і не выйшаў.

Таксама ўжо на працягу некалькіх месяцаў зняволення ані калегі, ані родныя дагэтуль не ведаюць, па якім артыкуле яго абвінавачваюць. Адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні.

Таксама ўчора стала вядома, што суд па справе «БелаПАНа» пачнецца 6 чэрвеня. Ён таксама пройдзе ў закрытым рэжыме.

Nashaniva.com