Рэцэпт сняданка ад шэф-кухара: бутэры з яйкам і зялёнай цыбуляй
Кухар, які мае сотні тысяч падпісантаў, абяцае, што гэтыя сэндвічы вас прыемна здзівяць.
25.05.2022 / 23:32
Фота. Wall Street Journal
Эндзі Барагані быў шэф-кухарам у некалькіх рэстаранах і мае больш за трыста тысячаў падпісантаў у адным толькі Інстаграме. Ён напісаў кулінарны бестсэлер «Кухар, якім ты хочаш стаць».
Мужчына распавёў, што пачаў працаваць у 16 гадоў і што першай яго задачай было варыць яйкі, строга па таймеры, а пасля апускаць у ледзяную ваду і лупіць. Ужо ў тым рэстаране ён зразумеў, наколькі па-рознаму і ў розных спалучэннях можна падаваць яйкі.
Маэстра падзяліўся простым, але цікавым рэцэптам сэндвічаў з яйкамі.
Час на гатаванне: 30 хвілінаў
Інгрэдыенты:
- чатыры яйкі,
- чатыры або больш ці менш тонка нарэзаных пёраў цыбулі,
- сталовая лыжка падсмажанага кунжуту,
- дзве чайныя лыжкі рысавага воцату або ягоных аналагаў, якія лёгка прыгатаваць па рэцэптах з інтэрнэта,
- чайнага лыжка соевага соусу,
- дробка цукру,
- соль,
- чорны перац,
- чвэрць кубку маянэзу, пажадана, правансаль, ён гусцейшы,
- сталовая лыжка дыжонскай, амерыканскай або іншай не надта вострай гарчыцы,
- чатыры тоўстыя лустачкі хлеба (робім бутэрброды двайнымі, так лягчэй есці).
Рэцэпт:
- Дастаньце яйкі з халадзільніка, каб яны нагрэліся да пакаёвай тэмпературы, перш чым іх гатаваць, тады меншая імавернасць, што яны трэснуць, калі іх варыш.
- Напоўніце сярэдняга памеру каструлю на тры чвэрці вадой і давядзіце яе да кіпення.
- Пакуль вада закіпае, у невялікай місцы змяшайце парэзаную зялёную цыбулю, насенне кунжуту, воцат, соевы соус, цукар, соль і перац. Сподам лыжкі трохі расцярыце цыбулю аб сценку міскі, каб яна пусціла сок. Адкладзіце.
- У іншай невялікай місцы змяшайце маянэз і гарчыцу. Запраўце соллю.
- Напоўніце лёдам або ледзяной вадой. Наліце дастаткова вады, каб яйкі пасля былі цалкам пагружаныя ў ваду. Падрыхтуйце таймер.
- Паменшыце агонь пад каструляй з кіпенем. Шумоўкай асцярожна апусціце яйкі ў ваду.
- Варыце роўна восем хвілін, не чапаючы.
- Пасля шумоўкай перакладзіце яйкі ў ледзяную ваду і пакіньце на хвілінку.
- Адно за адным дастаньце з міскі і троху надбіце кожнае яйка лыжкай, а пасля вярніце ў ледзяную ваду. Разбіванне шкарлупіны і трыманне яек у ледзяной вадзе дапаможа акуратненька аддзяліць шкарлупіну ад яечных бялкоў. Пасля халоднай вады іх лягчэй лупіць.
- Аблупіце яйкі і нарэжце іх упоперак кружочкамі.
- Намажце маянэзам з гарчыцай усе чатыры лустачкі хлеба, пасля зверху на два з іх выкладзіце яйкі.
- Лыжкай пакладзіце соус з зялёнай цыбулі на яйкі, а пасля зрабіце з іх сэндвічы.
- Далей вы можаце разрэзаць гатовыя сэндвічы напалову, але гэта як вам зручней.