Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак

Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую затрымалі ў панядзелак пасля ператрусу ў «Кнігаўцы».

17.05.2022 / 16:14

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», выдавец Андрэй Янушкевіч атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сілавікі прыйшлі з ператрусам у кнігарню «Кнігаўка» ў дзень яе адкрыцця. Былі затрыманыя Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая. Таксама былі канфіскаваныя 200 кніг.

Па 15 выданнях будзе «праведзеная экспертыза», паведаміла супрацоўніца выдання «СБ. Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая.

Паводле Гладкай, выдавец вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам

Nashaniva.com