Расійскія СМІ публікуюць відэа здачы ў палон параненых абаронцаў Марыупаля з «Азоўсталі»

На запісе расіяне ў камуфляжы і з белымі павязкамі абшукваюць параненых і тых байцоў, якія нясуць іх на насілках.

17.05.2022 / 16:03

Украінскія абаронцы — з заплечнікамі. У канцы відэа паказваецца, як параненым робяць перавязку. На апошніх кадрах украінскія байцы — у аўтобусах.

«Выратаванне абаронцаў Марыупаля магчымае толькі па адной схеме», — сказала сёння намеснік міністра абароны Ганна Маляр.

«Ваенная дэблакада немагчымая ў гэтай сітуацыі. І іншай формулы выратавання, чым тая, якая выкарыстоўваецца цяпер, быць не можа», — заявіла яна.

Аперацыя будзе праводзіцца да вяртання вайскоўцаў на падкантрольную Украіне тэрыторыю. Для гэтага неабходная працэдура абмену.

Чытайце таксама:

Украінскі бок называе выхад абаронцаў «Азоўсталі» «гуманітарнай аперацыяй»

«Українські герої потрібні Україні живими». З «Азоўсталі» вывезлі цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў

Nashaniva.com