Інсульт: вяртаецца да працы толькі кожны пяты
Толькі 20% людзей пасля інсульту вяртаюцца да працы. У той жа час больш за чвэрць людзей у выніку парушэння мазгавога кровазвароту паміраюць.
15.05.2022 / 14:09
Толькі 20% пацыентаў пасля інсульту вяртаюцца да працы, паведаміў намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, галоўны пазаштатны неўролаг Міністэрства аховы здароўя Вячаслаў Вашчылін.
«І досыць значная частка не перажывае інсульт», — цытуе Вячаслава Вашчыліна БелТА.
Лятальнасць у выніку вострага парушэння мазгавога кровазвароту можа дасягаць 25%. Нярэдка смерць спатыкае чалавека ў выніку ўскладненняў альбо паўторнага інсульту.
У Беларусі штогод інсульт перажываюць прыкладна 2—3 тысячы чалавек. У абсалютных лічбах штогод гэта складае больш за 25 тысяч.
Для прафілактыкі інсульту трэба трымаць вагу ў норме, не пераядаць, не курыць і даваць сабе здаровыя фізічныя нагрузкі.