Крыніцы: У медцэнтр «Нардзін» прыйшоў ДФР
Пра тое, што ў медыцынскі цэнтр «Нардзін» прыйшоў ДФР, «Нашай Ніве» паведамілі крыніцы. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
13.05.2022 / 16:26
Напярэдадні ў краіне прыпынілі дзейнасць ліцэнзій двух буйных медцэнтраў — «Ладэ» і «Клініка А1».
Прыпыненне дзеяння ліцэнзіі на меддзейнасць «Ладэ» не з'яўляецца экстраардынарным фактам ‒ так міністр аховы здароўя пракаментаваў закрыццё. Паводле яго, цэнтр дапусціў сур'ёзныя парушэнні. Яны тычыліся, у прыватнасці, невыканання пратаколаў падчас аказання неадкладнай меддапамогі. Таксама былі выяўленыя «парушэнні санэпідрэжыму, якія могуць пацягнуць сур'ёзныя ўскладненні або пагрозу жыццю».
Піневіч сказаў, што калі кампанія жадае працягнуць працаваць, яна павінна звярнуцца з інфармацыяй аб устараненні парушэнняў.
Але ўчора медцэнтр «Ладэ» аб’явіў аб спыненні аказання паслуг з 16 мая.