Лукашэнка хоча пакінуць у сябе расійскія С-400 і «Іскандэры»

Пра тое, што Беларусь разлічвае пакінуць у сябе расійскія ЗРК С-400 і ракетныя комплексы»Іскандэр», Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях дзяржабаронзамовы на 2022 год, перадае БелТА.

10.05.2022 / 23:42

«Мы з Расіяй дамовіліся, што, напэўна, мы пакінем С-400, якія ў нас ёсць. Ён з Мінска будзе бачыць да Берліна. Гэта зброя, якая прызначаная для буйных армій, тэрыторый. Дапусцім, як расійская. А нам бачыць, што там, у Берліне, можа быць, і не трэба», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён сказаў пра планы набыць у Расіі ракетныя комплексы «Іскандэр»:

«Гэта вельмі патрэбная нам зброя. Яна ў нас сёння ёсць. І, зноў жа, я дамовіўся з расіянамі, што мы купляем у іх «Іскандэры». Яны выводзіцца з Беларусі не будуць. Яны могуць быць задзейнічаныя для абароны нашай прасторы».

Пры гэтым Лукашэнка прызнаў, што перамагчы НАТА Беларусі нерэальна, але стаіць задача «нанесці непрымальную шкоду праціўніку».

Nashaniva.com