Беларус згуляе за зборную Германіі на чэмпіянаце свету па хакеі

У канчатковы склад нямецкай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі, які з 13 па 29 мая будзе праходзіць у Фінляндыі, трапіў форвард «Швенінгера» Аляксандр Карачун.

10.05.2022 / 09:35

27-гадовы хакеіст з’яўляецца сынам былога гульца зборнай Беларусі Віктара Карачуна.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Расіі пасля пачатку вайны былі адхіленыя ад міжнародных турніраў на нявызначаны тэрмін і цяпер гуляюць адна супраць другой.

Nashaniva.com