Лукашэнка не павіншаваў Зяленскага
Раней аналагічна зрабіў Уладзімір Пуцін.
09.05.2022 / 10:01
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, прэзідэнту Малдовы Маі Санду, прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву, прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі.
«А таксама народу Украіны», — гаворыцца ў інфармацыі яго прэс-службы.
Раней тое самае зрабіў Уладзімір Пуцін, аднак расійскі прэзідэнт не віншаваў яшчэ і кіраўніцтва Грузіі, з якой у Масквы адносіны замарожаныя пасля 2008 года.
Віншаванні народу Украіны былі адпраўленыя на фоне вайны, якую Расія вядзе з 24 лютага, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.